Цэнтр гендарных даследаванняў

Цэнтр гендарных даследаванняў займаецца ўкараненнем гендарна збалансаваных навучальных планаў, заахвочвае гендарныя даследаванні, а таксама падтрымлівае і развівае даследаванні ідэалогіі фемінізму і гендарнай праблематыкі ў постсавецкім рэгіёне. Ён быў заснаваны ў 1997 г. пры падтрымцы Фундацыі Джона Д. і Кэтрын Т. МакАртураў.

Цэнтр выпускае фемінісцкі альманах «Женщины в политике: новые подходы к политическому», што разглядае сучасныя палітычныя праблемы ў Беларусі і постсавецкіх краінах з пункту гледжання фемінісцкай ідэалогіі.

Co-financed by:European Commission